Суд пакараў арыштам актывістаў «Моладзевага блоку»


Актывістку «Моладзевага блоку» Лізу Пракопчык асудзілі на пяць дзён адміністрацыйнага арышту. Данілу Лаўрэцкага асудзілі на 13 дзён арышту. Пра гэта паведамляе Telegram-канал «Правовая инициатива».

Справу Лізы Пракопчык суддзя разглядаў праз Skype. Па выніках разгляду актывістку асудзілі на пяць дзён адміністрацыйнага арышту. Трое сутак яна ўжо адбыла. Цяпер суд разглядае справу Данілы Лаўрэцкага. Яго таксама абвінавачваюць у парушэнні часткі 3 артыкула 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаванай акцыі). Суддзя прысудзіла актывісту 13 дзён адміністрацыйнага арышту

Hавiны
На рэпетыцыю параду актывісты прынеслі труну
2020.05.08 22:24

Актывістаў «Моладзевага блоку» Лізу Пракопчык і Данілу Лаўрэцкага затрымалі 9 траўня. Актывісты звязваюць затрыманне з акцыяй, якую «Моладзевы блок» правёў 8 траўня. Яны парадзіравалі папулярны ў інтэрнэце мем «Coffin dance» на фоне рэпетыцыі параду.

Да суда Ліза Пракопчык і Даніла Лаўрэцкі былі пад вартай у ЦІП.

Hавiны
Змітра Лупача пакаралі штрафам і арыштам, пасля суда журналісту «Белсату» стала кепска і яго забрала хуткая
2020.05.11 18:26

СК belsat.eu

Стужка навінаў