На рэпетыцыю параду актывісты прынеслі труну

Актывісты «Моладзевага блоку» зладзілі акцыю супраць параду, які адбудзецца ў Менску 9 траўня. Моладзь вырашыла звярнуць увагу на небяспеку наведвання масавых мерапрыемстваў на Дзень Перамогі. З гэтай нагоды актывісты неслі ў руках труну і танцавалі, трымаючы ў руках сцяжкі колераў дзяржаўнага сцягу, паведамляюць актывісты ў Facebook.

Падчас рэпетыцыі вайсковай тэхнікі ў мікрараёне Усход актывісты «Моладзевага блоку» зладзілі акцыю. Юнакі неслі ў руках імправізаваную труну і танчылі.

У «Моладзевым блоку» адзначылі, што акцыю зладзілі на манер папулярнага ў сацсетках мему «танец з труной».

https://belsat.eu/programs/z-kim-tretstsa-lukashenka-abo-yon-ne-lazits-da-inshyh-zhanchyn/

СК belsat.eu

Hавiны