Змітра Лупача пакаралі штрафам і арыштам, пасля суда журналісту «Белсату» стала кепска і яго забрала хуткая


Журналіста з Глыбокага Змітра Лупача, які супрацоўнічае з «Белсатам», асудзілі адразу ж паводле двух артыкулаў і пакаралі штрафам і адміністрацыйным арыштам. Пасля суду Змітру стала кепска, яго забрала хуткая дапамога.

Змітра Лупача, журналіста з Глыбокага, затрымалі восьмага траўня. Да панядзелку журналіста «Белсату» змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. 11 траўня яго асудзілі паводле двух артыкулаў.

«Змітра Лупача асудзілі паводле арт. 22.9 – гэта за адсутнасць акрэдытацыі. Паводле гэтага пратаколу ён атрымаў 45 базавых велічыняў штраф (1215 рублёў). Акрамя таго, судзілі Змітра і за нібыта ўдзел у масавай акцыі, за што прысудзілі 10 дзён адміністрацыйнага арышту», – распавёў «Белсату» Павел Левінаў, юрыст БАЖ.

Абноўлена
У Магілёве – суды, у Глыбокім – затрыманні. Затрымалі таксама журналістаў «Белсату»
2020.05.08 13:35

Пасля суда Змітру Лупачу стала кепска. Яшчэ з раніцы ў журналіста павысіўся ціск. У выніку яму выклікалі хуткую дапамогу. Зміцер Лупача даставілі ў гарадскую больніцу. Кепска стала і яго жонцы. Пры гэтым міліцыянты, якія прыбылі на паседжанне суда, паехалі за машынай хуткай дапамогі.

«Зміцер напісаў заяву, каб яму выдалі копію пастановы суда. Аднак копію выдалі толькі міліцыянтам, журналісту копію дакументу не выдалі. Акрамя таго, журналіст папрасіў суд перанесці выкананне пакарання на тры дні праз кепскае самаадчуванне. Суд прыняў заяву, але адмовіўся разглядаць хадайніцтва», – кажа Павел Левінаў, юрыст БАЖ.

Hавiны
Пятра Маркелава затрымалі проста ў судзе
2020.05.11 15:06

СК belsat.eu

Стужка навінаў