Крымінальную справу ў дачыненні намесніцы старшыні Менскай гарадской калегіі адвакатаў Веры Арэшкі спынілі праз адсутнасць складу злачынства. Пра гэта паведамляе БелТА.
Раней адвакатку вінавацілі ў выдаванні дадзеных папярэдняга следства і незаконных дзеяннях у адносінах да зброі.
Крымінальны пераслед Веры Арэшкі распачалі, калі адвакатка абараняла галоўнага інжынера МЗКЦ Андрэя Галавача, што знаходзіўся за кратамі амаль пяць гадоў. У ліпені ў прэс-службе МУС сцвярджалі, што працаўнікі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй падчас ператрусу ў Веры Арэшкі нібыта знайшлі пісталет «Walter» mod. 1938 (Р.38) і патроны да яго.
Генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк тады адзначыў, што крымінальная справа супраць адвакаткі выклікала ў яго насцярожанасць. 19 ліпеня Першамайскі раённы суд Менску апраўдаў па ўсіх абвінавачаннях галоўнага інжынэра МЗКЦ Андрэя Галавача.
ІІ belsat.eu