Справу аб забойстве ў Стаўбцоўскай школе пракуратура накіравала ў суд


Генеральная пракуратура Беларусі накіравала для разгляду ў Менскі абласны суд крымінальную справу па абвінавачанні няпоўнагадовага ў забойстве настаўніцы і вучня з гораду Стоўбцы, паведамляе сайт ведамства.

Дзесяцікласніку Стаўбцоўскай сярэдняй школы № 2 прад’яўленае абвінавачванне ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных п. 1,6, 13 ч. 2 арт. 139 (забойства двух асобаў з асаблівай жорсткасцю з хуліганскіх меркаванняў); ч. 1 арт. 14 і п.п. 1,6, 10, 13 ч. 2 арт. 139 (замах на забойства двух асобаў з асаблівай жорсткасцю з хуліганскіх меркаванняў); ч. 3 арт. 339 (асабліва злоснае хуліганства) Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

Генеральная пракуратура, пасля вывучэння матэрыялаў крымінальнай справы прыйшла да высновы, што абвінавачванне цалкам абгрунтаванае, а расследаванне праведзена грунтоўна і абʼектыўна.

Абраная мера стрымання абвінавачанаму ў выглядзе заключэння пад варту пакінутая без зменаў.

Следчы камітэт паведамляе, што нападнік прызнаў сваю віну толькі часткова.

Hавiны
Размаўляў па-беларуску і планаваў вучыцца на палітолага. Сябры пра Аляксандра, якога забіў 15-гадовы школьнік
2019.02.11 15:21

Трагедыя ў Стаўбцоўскай школе адбылася 11 лютага. Паводле следства, старшакласнік напаў з нажом на настаўніцу гісторыі і грамадазнаўства і вучня 11-га класа, якія ад удараў загінулі на месцы.

Hавiны
Школьнік, які забіў у Стоўбцах настаўніцу і вучня, часткова прызнаў сваю віну
2019.03.29 09:57

СК belsat.eu

Стужка навінаў