Школьнік, які забіў у Стоўбцах настаўніцу і вучня, часткова прызнаў сваю віну


Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэту Беларусі працягваецца расследаванне крымінальнай справы аб трагедыі ў сярэдняй школе № 2 гораду Стоўбцы.

Падчас расследавання крымінальнай справы следчымі праведзены агляды месца здарэння, дапытаныя сведкі, вывучаныя і далучаны да матэрыялаў крымінальнай справы запісы камер відэаназірання.

Згодна з заключэннем комплекснай стацыянарнай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы, праведзенай ГКСЭ ў дачыненні да падлетка, ён усведамляў злачынны характар ​​сваіх дзеянняў і мог кіраваць імі.

Следчымі высунута абвінавачванне школьніку ў здзяйсненні наступных злачынстваў:

  • забойства двух асобаў з асаблівай жорсткасцю з хуліганскіх меркаванняў (ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь);
  • замах на забойства двух асобаў з асаблівай жорсткасцю з хуліганскіх меркаванняў (ч. 1 арт. 14 ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

Сваю віну ён прызнаў часткова. Да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Расследаванне крымінальнай справы працягваецца. Трагедыя адбылася 11 лютага сёлета. 15-гадовы падлетак ударыў нажом 50-гадовую настаўніцу і 17-гадовага вучня, якія памерлі на месцы здарэння. Акрамя таго, хлопец нанёс удары нажом двум аднакласнікам, якія былі шпіталізаваны з траўмамі рознай ступені цяжкасці. Цяпер школьнікі выпісаныя з больніцы, іх жыццю нічога не пагражае.

Меркаванні
Маленькія Стоўбцы, велізарная трагедыя…
2019.02.12 12:02

СК belsat.eu

Стужка навінаў