Размаўляў па-беларуску і планаваў вучыцца на палітолага. Сябры пра Аляксандра, якога забіў 15-гадовы школьнік


11 лютага ў сярэдняй школе № 2 у Стоўбцах адбылася трагедыя: на дзяцей і настаўніцу накінуўся школьнік з нажом. Настаўніца і адзін з вучняў 11 класа Стаўбцоўскай школы № 2, загінулі ад нажавога ранення на месцы. Аляксандру, які загінуў, было 17 гадоў.

Прычыны, чаму нападнік прыйшоў да яго ў клас і ўдарыў нажом, невядомыя.

Пра Аляксандра распавядаюць ягоныя сябры

«Саша быў не па ўзросце сур’ёзны, мэтанакіраваны і разумны хлопец. Збіраўся паехаць вучыцца ў Польшчу на журналіста-палітолага. Па панядзелках і серадах разам з ім ездзіў з Менску ў Стоўбцы. Вялі сурʼёзныя і цікавыя размовы пра культуру, гісторыю і мову. Ён вучыў польскую мову і ездзіў на курсы. Амаль заўжды размаўляў па-беларуску.

І, наколькі я ведаю, падаваў добры прыклад аднакласнікам. Саша быў чальцом Стаўбцоўскай раённай арганізацыі ТБМ і апошнім часам вёў нашыя сацсеткі. Заўжды гатовы быў дапамагчы і праяўляў ініцыятыву. Мы з паплечнікамі ўсе ў шоку ад таго, што адбылося».

Фота з сацсетак

«Саша – выдатны хлопец, якіх так мала цяпер. Нягледзячы на розніцу ва ўзросце практычна ў 10 гадоў, мы заўсёды маглі знайсці тэмы для размоваў і паразумення. Ён заўсёды адгукаўся на просьбы, рабіў ўсё дакладна і выверана. Перажываў за ягоныя планы адносна навучання, адгаворваў станавіцца гуманітарыем, але ён мяне мала слухаў. Меў пазіцыю і волю, цікавасць да міра, адкрытасць да новага. Пра канфлікты з нападнікам нічога не ведаю».

11 лютага 15-гадовы вучань 10-га класа прыйшоў у Стоўбцаўскую школу № 2 і парэзаў нажом настаўніцу і некалькіх вучняў. Ад атрыманых раненняў педагог і адзін вучань памерлі. Падазраваны ўцёк з месца злачынства, аднак неўзабаве яго затрымаў АМАП.

Аднаўляецца
«Ён бегаў па горадзе, людзі баяцца выходзіць на двор». Падрабязнасці трагедыі ў Стоўбцах
2019.02.11 09:39

ДР belsat.eu

 

Стужка навінаў