Сонца для ўсіх. Як у Рудабелцы сустракалі «міжнароднае» Купалле


Госці з Сербіі, Чэхіі, Польшчы, Літвы ды іншых краінаў пабачылі, як у Беларусі святкуюць Купалле.

Рудабельскае Купалле ўжо не першы раз ладзяць у межах аднаго з самых маштабных, цікавых і самабытных беларускіх фестываляў фальклорнага мастацтва «Берагіня».

 

 



Імпрэза сабрала больш за 800 удзельнікаў. Сёлета на фэст прыехалі госці з усіх куткоў Беларусі, а таксама фальклорныя калектывы з Сербіі, Польшчы, Чэхіі, Расеі, Літвы і іншых краінаў.

Глядзіце таксама: Як Рудабелка сталася сталіцаю фальклорнай музыкі

 

Купальская праграма фэсту традыцыйна пачынаецца са збору кветак і пляцення вянкоў, затым абіраецца маладая пара, якая ўзначальвае масавае музычна-спеўнае купальскае шэсце.

 

 

 

Каля старога возера ўсе ўдзельнікі праходзяць праз купальскую браму, каб апынуцца на паляне каля вады і вялізнага вогнішча.

 

 

 



Рудабельскае Купалле адметнае тым, што збірае аматараў даўніны і абрадаў, творчыя калектывы з разнастайных куткоў Беларусі. Яны ствараюць гэта свята разам.

Вячаслаў Радзіміч, belsat.eu

Стужка навінаў