Латвійскія СМІ паведамляюць, што візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Рыгу, які нібыта планаваўся на травень, перанесены на нявызначаны тэрмін.
Выданне bb.lv высоўвае некалькі версіяў адмены візіту. СМІ мяркуе, што гэта можа быць звязана як з пагаршэннем стасункаў афіцыйнага Менску з Масквой, гэтак і з тым, што пасля бліжэйшых выбараў у Сейм у Латвіі, хутчэй за ўсё, зменіцца ўлада.
Пра тое, што латвійскія выбары ўносяць карэктывы ў планы сказаў у эфіры латвійскага тэлеканалу TV3 і кіраўнік МЗС Латвіі Эдгарс Рынкевічс.
«Пытанне, вядома, таксама ў тым, што адбываецца з нашымі ўласнымі выбарамі, якія пройдуць у канцы траўня і чэрвені. Таму я не магу сказаць, калі гэты візіт можа адбыцца, але запрашэнне сапраўды ёсць», – заявіў міністр.
ІІ belsat.eu