Укладальнікі тлумачальнага слоўніку ангельскай мовы «Collins English Dictionary» назвалі словам 2017 года словазлучэнне «fake news» («фэйкавыя навіны»).
У 2017 годзе ўжыванне словазлучэння «фэйкавыя навіны» у сусветных медыях вырасла на 365 %.
«Фэйкавыя навіны» – адна з улюбёных фразаў Доналда Трампа, кіраўніка ЗША .
У 2016-ым, паводле «Collins», словам году быў «Brexit» (выхад Вялікай Брытаніі з ЕЗ). Паводле «Oxford Dictionaries», такім словам было «post-truth» (постпраўда).
ЮВ, belsat.eu