Оксфардскі слоўнік назваў словам году «постпраўду»


Паводле Oxford Dictionaries, слова «post-truth» (постпраўда) ўжываецца для абазначэння «абставінаў, пры якіх абʼектыўныя факты зʼяўляюцца менш значнымі ў працэсе фарміравання грамадскай думкі, чымся зварот да эмоцыяў і асабістых перакананняў».[/vc_column_text][vc_single_image image=”395370″ img_size=”large”][vc_column_text]Гэтае слова ўвайшло ва ўжытак каля 10 гадоў таму, аднак у 2016 годзе на фоне рэферэндуму аб выхадзе Вялікай Брытаніі з ЕЗ і выбараў у ЗША яно стала асабліва актуальным, адзначаюць складальнікі слоўніка.

Загаловак уплывовага выдання «The Economist»: «Мастацтва хлусні». «Оўбама фінансаваў «Ісламскую дзяржаву». Джордж Буш стаіць за тэрактам 11 верасня. Запрашаем у свет палітыкі постпраўды», – заклікае выданне да кліку на артыкул пра новага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

Складальнікі Оксфардскага слоўніка таксама апублікавалі шорт-ліст прэтэндэнтаў на «слова года», у які ўвайшло слова «brexiteer» – чалавек, які падтрымлівае выхад Вялікабрытаніі з ЕЗ.[/vc_column_text][vc_single_image image=”395380″ img_size=”large”][vc_column_text]Слова года выбіраецца з новых папаўненняў слоўніка, унесеных за справаздачны перыяд.

У 2015 годзе словам года Оксфардскі слоўнік назваў сімвал «смайлік», а ў 2014-ым слова «vape», якое пазначае працэс курэння электроннай цыгарэты або саму электронную цыгарэту ці іншы прыбор, які выконвае яе функцыі.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў