СК завершыў расследаванне справы аб трагедыі ў Стоўбцах


Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэту завершана расследаванне крымінальнай справы аб падвойным забойстве ў школе ў Стоўбцах. Справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.

«Падлетак нанёс настаўніцы нажом не менш двух удараў. Выбегшы з кабінета, ён прычыніў нажавыя раненні двум аднакласнікам, якія спрабавалі спыніць яго супрацьпраўныя дзеянні. Затым ён зайшоў у іншы кабінет і нанёс удары нажом вучню 11-класа. Выйшаўшы ў калідор, ён пагражаў нажом намесніку дырэктара і настаўніку біялогіі, потым спусціўся ў вестыбюль і пагражаў нажом аднакласніцы, а таксама падрапаў ім (нажом – заўв. belsat.eu) ёй шыю. Пасля схаваўся з месца здарэння», – паведаміла прэс-служба СК.

Следчымі высунута абвінавачанне 16-гадоваму школьніку ў здзяйсненні наступных злачынстваў:

  • забойства двух асобаў з асаблівай жорсткасцю з хуліганскіх меркаванняў (ч. 2 арт. 139);
  • замах на забойства двух асобаў з асаблівай жорсткасцю з хуліганскіх меркаванняў (ч. 1 арт. 14 ч. 2 арт. 139);
  • асабліва злоснае хуліганства (ч. 3 арт. 339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

Сваю віну падлетак прызнаў часткова. Абвінавачаны застаецца пад вартаю.

Згодна з заключэннем комплекснай стацыянарнай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы, падлетак «быў здольны ў поўнай меры ўсведамляць значэнне сваіх дзеянняў і кіраваць імі». Пра матывы падлетка ў СК нічога не кажуць.

У СК адзначылі, што падчас расследавання сталі вядомы і іншыя факты супрацьпраўнай дзейнасці падлетка. Паводле следства, «абвінавачаны, кіруючыся хуліганскімі матывамі, незадоўга да здзяйснення забойства нанёс удар малатком свайму аднакласніку, прычыніўшы яму ранку».

Hавiны
Кіраўнік СК пра матыў нападу ў Стоўбцах: некаторыя адказы мы ўжо маем
2019.02.21 11:31
  • Трагедыя адбылася раніцай 11 лютага 2019 года ў СШ № 2 у Стоўбцах. Вучань 10-га класа здзейсніў напад з нажом на настаўніцу і школьнікаў. У выніку два чалавекі загінулі – педагог і старшакласнік.
  • Нападнік прыйшоў у школу каля 7.40, паставіў партфель і выйшаў з кабінету. Затым вярнуўся і накінуўся на настаўніцу гісторыі, якая павінна была весці першы ўрок. За педагога паспрабавалі ўступіцца два школьніка 15 і 16 гадоў. Настаўніца загінула, хлопцы атрымалі раненні. Пасля гэтага забойца выбег з класу і зайшоў у суседні кабінет, дзе напаў на вучня 11-га класа, які загінуў.
  • Пасля гэтага нападнік уцёк са школы. Яго затрымалі праз 2 гадзіны пры дапамозе АМАПу. Матывы злачынства дагэтуль застаюцца невядомыя.
Hавiны
Лукашэнка пра трагедыю ў Стоўбцах: напоўніцу спытаць з Карпенкі і старшыні райвыканкаму
2019.02.12 12:10

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў