Лукашэнка пра трагедыю ў Стоўбцах: напоўніцу спытаць з Карпенкі і старшыні райвыканкаму


Падчас прыняцця кадравых рашэнняў кіраўнік Беларусі звярнуўся да трагедыі ў стаўбцоўскай школе. Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў школах сёння пануе бязладдзе.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што трагедыя адбылася з-за праблемаў дысцыпліны і парадку.

«Я суткі аналізую сітуацыю і ўсякага кшталту размовы на гэтую тэму: хто вінаваты. Усе мы вінаватыя, і справа не толькі і не столькі ў інтэрнэце. У нас у школах бязладдзе, поўнае бязладдзе. Ніколі такога не было», – сказаў Лукашэнка.

Кіраўнік Беларусі запатрабаваў звярнуць увагу на месцы масавага збору людзей, перш за ўсё, дзяцей.

Што датычыць інцыдэнту ў стаўбцоўскай школе, ён лічыць, што «трэба напоўніцу спытаць перш за ўсё са старшыні райвыканкаму».

«І з міністра адукацыі (Ігар Карпенка – заўвага Белсат). Чаму не навялі парадак у школе? Школа – святое месца. Як у царкву, трэба ісці ў школу», – перакананы Лукашэнка.

Кіраўнік краіны крытычна ацаніў сітуацыю ў школах. Ён запатрабаваў да яго вяртання з паездкі ў Расею дакласці, што было зроблена для навядзення парадку.

«Жалезная дысцыпліна павінна быць», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Hавiны
Школа ў Стоўбцах працуе, але пасля трагедыі на заняткі прыйшла палова вучняў з класу
2019.02.12 10:24

СК, belsat.eu

Стужка навінаў