Школа ў Стоўбцах працуе, але пасля трагедыі на заняткі прыйшла палова вучняў з класу


12 лютага, у сярэдняй школе № 2 у Стоўбцах, дзе напярэдадні, 11 лютага адбылася трагедыя, заняткі ідуць у звычайным рэжыме.

Два кабінету, у якіх адбыўся напад, зачыненыя, піша TUT.BY. Там, па словах відавочцаў, працуе Следчы камітэт. Гэтую ж інфармацыю пацвярджаюць у прэсавай-службе Міністэрства адукацыі.

З класа, у якім вучыцца нападнік Вадзім, на заняткі прыйшло ўсяго 10 асобаў з больш чым 20.

Некаторых вучняў школы на заняткі не адпусцілі бацькі.

«Мы вырашылі, што так будзе спакайней», – распавядаюць бацькі адной з вучаніц.

«Думаў, будзе нашмат горш. Аднакласнікі лічаць, што яны павінны паводзіць сябе, як звычайна. У прынцыпе, усё так і ёсць, але ўсе навокал вельмі шмат абмяркоўваюць гэты выпадак», – кажа адзін з навучэнцаў школы.

Да варот школы мясцовыя жыхары нясуць кветкі.

Раніцай 11 лютага вучань 10-га класа СШ № 2 у Стоўбцах здзейсніў напад з нажом на настаўніцу і школьнікаў. У выніку нападу загінулі педагог і старшакласнік.

Нападнік прыйшоў у школу каля 7.40, паставіў партфель і выйшаў з кабінету. Затым вярнуўся і накінуўся на настаўніцу гісторыі, якая павінна была весці першы ўрок. За педагога паспрабавалі ўступіцца два школьніка 15 і 16 гадоў. Настаўніца загінула, хлопцы атрымалі раненні. Пасля гэтага забойца выбег з класу і зайшоў у суседні кабінет, дзе напаў на вучня 11-га класа, які загінуў.

Падазраваны ў нападзе школьнік схаваўся, яго затрымалі праз дзве гадзіны супрацоўнікі міліцыі і АМАПу.

З дзецьмі са школы працуюць псіхолагі і медработнікі.

Аб’ектыў
Трагедыя ў Стоўбцах. Падазраваны ў забойстве школьнік вучыўся на выдатна і сябраваў з аднакласнікамі
2019.02.11 20:41

СК, belsat.eu

Стужка навінаў