Рыэлтар, які назваў Рыгора Барадуліна «нацысцкай свалатою», выбачыўся перад блізкімі паэта


Аляксандр Гарашчэня, які яшчэ год таму публічна абразіў народнага паэта Рыгора Барадуліна, напісаў у сацыяльных сетках, што ягоныя словы выглядалі недастойна.

«Кароткі каментар з нагоды маёй колішняй пабытовай замалёўкі, у якой я даў ацэнку паэту Рыгору Барадуліну… Палітычныя погляды палітычнымі поглядамі, але… я не ведаў яго асабіста, а завочныя ацэнкі, якія базуюцца на тым, што пішуць у інтэрнэце, часцей за ўсё бываюць беспадстаўнымі. Прыношу свае прабачэнні блізкім паэта. Мае словы выглядалі недастойна… P.S. Да тых, хто тэлефанаваў з пагрозамі, мае прабачэнні не адносяцца».

zrzut-ekranu-2016-10-18-o-08-35-54

Аляксандр Гарашчэня – кіраўнік агенцыі нерухомасці «Квадратны метр Акадэмічная», а таксама выкладчык у Дзяржаўным інстытуце кіравання і сацыяльных тэхналогіяў пры БДУ. Ён зняважыў Рыгора Барадуліна за датычнасць да партыі БНФ. Публічная абраза паэта «выбухнула» праз год пасля публікацыі і выклікала абурэнне не толькі сярод нацыянальна свядомых беларусаў.

Глядзіце і чытайце больш >>>

Лукашэнку абвінавацілі ў сімпатыі да «нацысцкай сволачы»?

Уладзімір Някляеў пра знявагу ў бок Барадуліна: Гэта абраза ўсёй беларускай культуры 

Якім чынам звязаныя суд над Пальчысам і абраза Барадуліна ў БДУ?

ДР belsat.eu

Стужка навінаў