«Рассельгаснагляд» пракаментаваў «малочныя прэтэнзіі» Лукашэнкі


Расея абмежавала пастаўкі беларускай малочнай прадукцыі.

Паводле кіраўніка Беларусі, абмежаванні звязаныя з жаданнем прадаць сухое малако, прывезенае ў РФ з «Новай Зеландыі ці аднекуль». «Прыводзіць такія довады – права спадара Лукашэнкі», – адзначыла прадстаўніца «Рассельгаснагляду» Юлія Мелано ў каментары rns.online.

«Калі падняць статыстыку выяўленых парушэнняў – яна бянтэжыць. Тут пытанне выключна ў парушэннях паставак малочнай прадукцыі з Беларусі, якія не пакідаюць ведамству іншага выбару», – адзначыла прадстаўніца «Рассельгаснагляду».

26 лютага «Рассельгаснагляд» перанёс дату пачатку дзеяння абмежаванняў на ўвоз беларускай «малочкі» на 6 сакавіка.

ЮВ, belsat.eu, паводле rns.online

Глядзі таксама
Каментары