Расея прыпыняе ўдзел у дамове аб ракетах сярэдняй і меншай далёкасці


Пра гэта заявіў прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін.

«Амерыканскія партнёры абвясцілі аб тым, што яны прыпыняюць свой удзел у Дамове, і мы прыпыняем. Яны абвясцілі аб тым, што яны займаюцца даследчымі і канструктарскімі працамі, і мы будзем рабіць тое ж самае», – сказаў ён на сустрэчы з кіраўніком МЗС Сяргеем Лаўровым і міністрам абароны Сяргеем Шайгу.

Пуцін падкрэсліў, што Расея не будзе ўвязвацца ў гонку ўзбраенняў.

ЗША абвясцілі, што з 2 лютага пачынаюць працэдуру выхаду з ДРСМД. Паводле Доналда Трампа, гэты працэс завершыцца праз паўгода, калі Расея «не пачне выконваць дамову і не знішчыць усе свае ракеты, устаноўкі і звязанае з імі абсталяванне, якія парушаюць ДРСМД».

Hавiны
ЗША прыпыняюць удзел у дамове аб ракетах сярэдняй і меншай дальнасці
2019.02.01 19:59

Гаворка ідзе пра ракету 9М729, далёкасць якой, як сцвярджаюць у Вашынгтоне, парушае палажэнні дамовы. У Маскве неаднаразова называлі гэтыя абвінавачванні галаслоўнымі і заяўлялі, што строга выконваюць усе ўмовы ДРСМД.

Hавiны
Трамп заявіў, што жадае заключыць з Расеяй новую ракетную дамову
2019.02.01 20:48

ДРСМД забараняе мець балістычныя ракеты наземнага базавання і крылатыя ракеты з далёкасцю дзеяння ад 500 да 5500 кіламетраў. Дакумент быў падпісаны ў 1987 годзе прэзідэнтам СССР Міхаілам Гарбачовым і прэзідэнтам ЗША Рональдам Рэйганам.

Hавiны
МЗС РФ: «Так, Расея рыхтуецца да вайны»
2018.10.27 09:01

9М729 – ракетны комплекс з крылатай ракетай вялікай далёкасці наземнага базавання. Паводле некаторых звестак, ракета з’яўляецца сухапутным варыянтам ракеты 3М14 ракетнага комплексу «Калібр-НК». 9М729 быў распрацаваны ў канструктарскім бюро «Наватар» (г.Екацярынбург).

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў