ЗША прыпыняюць удзел у дамове аб ракетах сярэдняй і меншай дальнасці


Дзяржсакратар ЗША Майкл Пампеа агучыў, што Злучаныя штаты з 2 лютага прыпыняюць удзел у дамове аб ракетах сярэдняй і малой дальнасці (РСМД), паведамляе Associated Press.

Калі Расея не выканае свае абязальніцтвы па дамове, то рашэнне ЗША выйсці з дамовы аб РСМД уступіць у сілу праз шэсць месяцаў, адзначаецца ў заяве НАТО. Ваенны альянс заклікаў Расею выкарыстоўваць пакінуты час, каб вярнуцца да захавання ўмоў дамовы.

Намеснік кіраўніка МЗС РФ Сяргей Рабков заявіў 1 лютага, што выхад ЗША з дамовы нанясе «наймагутны ўдар па пакуль яшчэ існай сістэме міжнароднага кантролю над узбраеннямі і нераспаўсюджаннем зброі масавага паражэння». Ён заклікаў Вашынгтон захаваць дамову.

4 снежня 2018 года ЗША заявілі, што выйдуць з дамовы аб РСМД, калі Расея на працягу 60 дзён не вернецца да яе выканання. Парушэннем дамовы ў ЗША называюць распрацоўку Расеяй ракетнай сістэмы 9М729. Масква настойвае, што не парушае дамовы, бо дальнасць палёту ракеты не перавышае 500 кіламетраў.

Дамова пра ліквідацыю ракет сярэдняй і малой дальнасці была падпісаная Міхаілам Гарбачовым і Рональдам Рэйганам ў снежні 1987 года. Дакумент лічыцца цэнтральным элементам кантролю над ядравымі ўзбраеннямі Расеі і ЗША.

Hавiны
Пуцін прыгразіў новымі ракетамі дзяржавам з «мілітарысцкай рыторыкай»
2018.12.18 14:18

СК, belsat.eu, паводле meduza.io

Стужка навінаў