Трамп заявіў, што жадае заключыць з Расеяй новую ракетную дамову


Дзеля гэтага прэзідэнт ЗША мае намер сабраць усе бакі для перамоваў у «вялікай і прыгожай пакоі». Заява прагучала напярэдадні прыпынення абавязкаў ЗША па дзейнай дамовы пра ракеты сярэдняй і меншай дальнасці (ДРСМД)

«Я спадзяюся, што мы зможам сабраць усіх у вялікай і прыгожай пакоі і заключыць новую дамову, якая была б нашмат лепш існай. Вядома, я б гэтага хацеў», – сказаў Дональд Трамп журналістам у Белым доме.

Заявы амерыканскага лідара прагучалі напярэдадні прыпынення абязальніцтваў Вашынгтона па дзейснай дамове. Улады ЗША абвінавачваюць Расею ў парушэнні палажэнняў дамовы і на час выходзяць з яго. Вашынгтон дае Маскве 6 месяцаў на тое, каб яна, як тлумачаць улады ЗША, вярнулася да выканання сваіх абавязкаў па ДРСМД.

Прэтэнзіі Вашынгтона звязаныя з расейскай ракетай 9М729. ЗША настойваюць, каб Расея знішчыла гэтыя ракетныя сістэмы. Масква з абвінавачваннямі не згодна, сцвярджаючы, што 9М729 цалкам адпавядае дамове. У выпадку калі Расея не знішчыць гэтыя ракеты, Вашынгтон абяцае канчаткова выйсці з дамовы.

Рашэнне ЗША прыпыніць у аднабаковым парадку дзеянне ДРСМД падтрымала НАТО. У Альянсе падкрэслілі, што «рашуча падтрымліваюць» абвінавачванні Вашынгтона ў адрас Масквы і лічаць, што парушэнне Расеяй дамовы пагражае еўраатлантычнай бяспецы.

Hавiны
ЗША прыпыняюць удзел у дамове аб ракетах сярэдняй і меншай дальнасці
2019.02.01 19:59

СК, belsat.eu, паводле rbc.ru

Стужка навінаў