Пяць прэзідэнтаў Украіны ўпершыню сфатаграфаваліся разам падчас святкавання нацыянальнага свята. Фотаздымак палітыкаў падчас прыёму да Дня Незалежнасці ў Марыінскім палацы зрабіла шэф-рэдактар LB.ua Соня Коткіна.
На фота прэзідэнты: Леанід Краўчук (1991-1994), Леанід Кучма (1994-2005), Віктар Юшчанка (2005-2010), Пётр Парашэнка (2014-2019) і існы кіраўнік дзяржавы Уладзімір Зяленскі.
На фота няма толькі чацвёртага прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча, які хаваецца ад следства ў Расеі. Украінскі суд прызнаў яго вінаватым у дзяржаўнай здрадзе і прысудзіў яму 13 гадоў турэмнага зняволення.
Украіна сёння адзначае Дзень Незалежнасці. Грамадства адзначае нацыянальнае свята. У гэты дзень дбываюцца не толькі афіцыйныя мерапрыемствы, але таксама і альтэрнатыўныя акцыі, арганізаваныя грамадзянскай супольнасцю.
СК belsat.eu