«Проста дзікунства». Віталя Рымашэўскага выклікаюць у СК


Сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага выклікалі на допыт у Следчы камітэт. З’явіцца ў СК ён павінен у чацвер, 4 красавіка. Хоць прычына выкліку фармальна не звязаная з палітыкай, сустаршыня БХД расцэньвае гэта як палітычны ціск.

Пачалося ўсё ўвечары пятніцы 22 сакавіка, калі напярэдадні Дня Волі, адным з арганізатараў святкавання якога ў Менску з’яўляўся палітык, у Следчы камітэт без прадстаўлення позвы быў выкліканы яго родны брат Сяргей Рымашэўскі. Афіцыйная падстава – апытанне па забойстве дзяўчыны ў Бабруйску ў 1989 годзе.

Hавiны
Святочны канцэрт да Дня Волі ў Кіеўскім скверы Менску. Выніковы рэпартаж
2019.03.23 17:19

З улікам таго, што самому Віталю Рымашэўскаму тады было 13 гадоў, а яго брату толькі восем, сустаршыня БХД бачыць у гэтым форму палітычнага пераследу.

«Тое, што мой брат быў выкліканы за дзень да Дня Волі, было зроблена выключана для аказання ціску на мяне праз маю сям’ю. Гэтыя метады бесчалавечныя, і, на жаль, на ўзбраенні беларускага рэжыму яны застаюцца дагэтуль», – заявіў ён у каментары belsat.eu.

Hавiны
«Я не люблю даносіць». КДБ спрабаваў завербаваць актывіста «Маладога фронту»
2019.03.29 11:45

Паводле яго, тое, што Следчы камітэт займаецца такімі справамі, – гэта «проста дзікунства».

«Такая брутальшчына, відаць, зноў бярэцца на ўзбраенне беларускімі ўладамі. Цягаць людзей па, відавочна, хлуслівых і надуманых нагодах, нават у якасці сведкі – гэта стрэс для сям’і і ціск на чалавека», – падкрэсліў ён.

Віталь Рымашэўскі адзначыў, што падобная сітуацыя была ў 2008 годзе з сённяшнім лідарам Руху «За Свабоду» Юрасём Губарэвічам, якога правяралі на датычнасць да серыі згвалтаванняў, што распачаліся, калі таму было толькі шэсць гадоў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў