Святочны канцэрт да Дня Волі ў Кіеўскім скверы Менску. Выніковы рэпартаж


У Кіеўскім скверы ў Менску 24 сакавіка пачаўся вялікі святочны канцэрт да Дня Волі. «Белсат» ладзіць стрым праз YouTubeі сацыяльныя сеткі. Нагадаем, што мітынг і канцэрт у Кіеўскім скверы дазволіў Менгарвыканкам. Арганізатарамі імпрэзы выступаюць прадстаўнікі руху «За свабоду», БХД, БСДП і АГП.

Усіх наведвальнікаў заклікаюць прыносіць бел-чырвона-белыя сцягі і нацыянальную сімволіку.

24 сакавіка 2019 года. На свяце Дня Волі ў Кіеўскім скверы. Фота – «Белсат»

У скверы працуюць фудкорты, палітычнае намётавае мястэчка і кірмаш рамеснікаў. Сярод сённяшніх выступоўцаў – гурты «РСП», «NRM», «Дай дарогу», «Няхай», «KaS», «Водар».

Расклад выступаў:

13:15 – 13:45 «Водар»

14:00 – 14:40 KaS

14:50 – 15:20 «Няхай»

15:30 – 16:10 «Разьбітае сэрца пацана»

16:25 – 17:10 «Дай дарогу!»

17:20 – 18:10 N.R.M.

18.45 Акцыя завершаная. Паводле аднаго з арганізатараў, Дзяніса Садоўскага, у святкаванні Дня Волі ў Менску ўзялі ўдзел «прыкладна столькі ж, як і ў Горадні». Крытычна не хапіла часу для лепшай арганізацыі імпрэзы, але вынікамі арганізатары задаволеныя.

18.30 Каля 4,5 тыс. рублёў было сабрана арганізатарамі на аплату сённяшняй імпрэзы.

Лідар «Дай Дарогу!» Юрый Стыльскі перад выступам. Фота – «Белсат»

17.48 выступае N.R.M.

17.21

16:50 Віталь Рымашэўскі распавёў, што быў адпушчаны супрацоўнікамі міліцыі праз некаторы час пасля затрымання.

16:10 у жывым эфіры «Белсату» затрыманы Віталь Рымашэўскі.

15:47

15:30 На сцэне «Разьбітае сэрца пацана»

На сцэне – РСП. Фота – «Белсат»

15:00 Некалькі ўдзельнікаў акцыі ўзнялі плакаты з патрабаваннем вызваліць палітвязняў Святаслава Барановіча і Міхаіла Жамчужнага, а таксама спыніць пераслед кіраўніка прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча.

24 сакавіка 2019 года. На свяце Дня Волі ў Кіеўскім скверы ў Менску. Фота – «Белсат»

14:28 Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая ў эфіры «Белсату»: «Саюзная дамова Беларусі з Расеяй мае быць скасаваная».

14:20 На ўваходзе ў Кіеўскі сквер людзі ў цывільным затрымалі грамадскіх актывістаў Наталлю Басалыгу і Аляксандра Кабанава. Прычыны затрымання невядомыя.

13:52 У крамах побач з месцам правядзення канцэрту з 10 да 21 не прадаюць алкаголь.

13:30 Арганізатары канцэрту ўсталявалі свае намёты, дзе распаўсюджваюць агітацыйную прадукцыю і збіраюць сродкі на канцэрт. З неабходных Br 14 000 рублёў сабралі каля Br 3000. Збор сродкаў будзе працягвацца цягам 10 дзён пасля акцыі. Сродкі пойдуць на ганарары артыстаў, а таксама на аплату працы міліцыі і камунальнікаў.

13:00 На сцэну выйшаў гурт «Водар».

12:56 У Кіеўскім скверы сабралася каля 1000 асобаў. Большасць з іх – моладзь.

25 сакавіка, Менск

Не гледзячы на тое, што на 25 сакавіка гарадскія ўлады не дазволілі правядзенне аніякіх імпрэзаў, арганізатары святкавання Дня Волі ў Менску прапаноўваюць сабрацца ў гэты дзень на Кастрычніцкай плошчы і зладзіць шпацыр да Валадарскага, 9 – таго самага будынку, дзе абвесцілі незалежнасць БНР. «Белсат» зладзіць адмысловы стрым з гэтай падзеі ў «Facebook».

belsat.eu

На свята Дня Волі ў Горадні прыйшлі тысячы чалавек. Вялікі рэпартаж

 

Глядзі таксама
Каментары