«Porsche» займаецца распрацоўкаю паветранага таксі


Пра гэта паведаміў нямецкі аўтамабільны часопіс «Automobilwoche», спаслаўшыся на прадстаўніка кампаніі Дэтлева фон Платэна (Detlev von Platen).

«Гэта сапраўды мае сэнс. Калі я еду на аўтамабілі з заводу «Porsche» у Цуфенхаўзэне ў аэрапорт Штутгарта, мне спатрэбіцца не менш чым паўгадзіны, калі пашанцуе. У палёце ж гэта зойме толькі тры з паловай хвіліны», – заявіў прадстаўнік аўтавытворцы.

Эскіз таксі «хутка» будзе прадстаўлены публіцы, адзначыў фон Платэн.

Паветранае таксі распрацоўвае таксама «Volkswagen» («Porsche» уваходзіць у склад гэтага канцэрна) Boeing і Uber.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары