Полымя антыамерыканізму


На 40-ю гадавіну вайсковага перавароту ў Аргентыне падпалілі галаву прэзідэнта ЗША.

У Буэнас-Айрэсе прайшла акцыя з нагоды гвалтоўнай змены ўлады ў 1976 годзе. Удзельнікі антыамерыканскага мітынгу выступілі супраць прыезду ў сталіцу Аргентыны Барака Оўбамы (апошні візіт кіраўніка ЗША ў гэтую краіну адбыўся ў 1997 г.).

Візіт амерыканскага прэзідэнта супаў з гадавінай вайсковага перавароту ў 1976 годзе. Паводле адной з версіяў, тады аргентынскія вайскоўцы карысталіся падтрыманнем ЗША. У выніку перавароту да ўлады прыйшоў генерал Хорхэ Рафаэль Відэла, які ў 1985 годзе сеў у турму за злачынствы супраць чалавечнасці і выкраданне дзяцей сваіх палітычных апанентаў. Аргентынскі дыктатар памёр за кратамі ва ўзросце 87-мі гадоў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў