Эксперт па тэрарызме пра Керч: Гэтая сітуацыя для ўладаў РФ карысная




«Споўнілася 18 – адразу купляе зброю. Цяжка ўявіць, каб на тэрыторыі Польшчы 18-гадовы хлопец мог атрымаць дазвол на зброю. Не важна, ці яна паляўнічая», – заявіў Анджэй Мрочэк у інтэрв’ю Аліне Коўшык былы польскі паліцыянт і супрацоўнік аддзелу па барацьбе з крымінальным тэрорам у Варшаве, а цяпер працаўнік Цэнтру даследавання тэрарызму «Collegium Civitas».

Галоўнае пытанне, ці мог 18-гадовы хлопец з нулявым баявым досведам зрабіць нешта такое?

Вядома, гэта рэальна. Калі ён захапляўся зброяй і вайсковаю тэматыкай, цікавіўся праблематыкаю тактыкі дзеянняў спецслужбаў і спецаддзелаў, апроч гэтага, захапляўся падзеямі, якія назіраў у ЗША, у ягонай галаве магла паўстаць такая ідэя. У крыміналогіі гэта называецца копіка. То бок капіяванне масавых серыйных забойцаў. І, вядома, пад уплывам розных вонкавых чыннікаў. Па-першае, ідэалогія, якая была вынікам ягонага прыватнага жыцця. Няпоўная сям’я, розныя фрустрацыі, якія ў ім збіраліся. І, апроч гэтага, вонкавы чыннік – школа. І, магчыма, нейкія іншыя элементы, якія паўплывалі не беспасярэдне на яго, а, напрыклад, на ягоную маці. Напрыклад, ягоная маці была пакрыўджаная трэцімі асобамі або кепска да яе паставіліся. Гэта магло быць каталізатарам, каб прыняць канчатковае рашэнне. А менавіта разладаваць гэтую фрустрацыю і агрэсію на абʼекты, якія ў ягонай ацэнцы былі слабейшыя. Гэта было найпрасцей зрэалізаваць.

Калі бы ён кіраваўся, як сцвярджаюць расейскія эксперты, экстрэмісцкімі чыннікамі, то абʼектам замаху былі б іншыя мэты. Мэты, якія ўваходзяць у склад Расейскай Федэрацыі ці нейкія элементы, якія б былі згодныя з экстрэмісцкаю ідэалогіяй.

Кім быў школьны стралок у Керчы?

Мяне пужае, што гэтая інфармацыя дасяжная ў інтэрнэце, як зрабіць выбухоўку, як карыстацца зброяй, бо ён сам купіў патроны і да іх дарабіў некалькі выбуховак, якія кідаў у чарговыя памяшканні. То бок гэта вельмі проста?

Калі казаць пра тэхнічны бок, гэта не ўяўляе праблемы. Падлеткі могуць сканструяваць больш прымітыўныя або больш спецыялізаваныя выбуховыя прылады. Прашу звярнуць увагу на тое, як забойцы з Бостану стварылі выбухоўку для бомбаў. З выкарыстаннем рондаля. Гэта была хуткаварка. Толькі выбуховы матэрыял быў агульнадасяжны – серкі, запалкі. Забойца з Крыму меў доступ да пораху. Да таго, што ў патронах. Галоўная праблема, якую я тут бачу, гэта магчымасць атрымаць гэтыя сродкі легальна. То бок агняпальная зброя і патроны. Цяжка ўявіць, каб на тэрыторыі Польшчы 18-гадовы хлопец мог атрымаць дазвол на зброю. Не важна, ці яна паляўнічая. Яму споўнілася 18 гадоў, і ён атрымаў паляўнічую зброю. Бачна, што гэта быў пераломны момант у ягоным жыцці. Споўнілася 18 – адразу купляе зброю.

Ці Вы заўважылі нейкія недакладнасці ў лавіне інфармацыі, якую публікуюць медыі пра тыя падзеі. Некаторыя звярталі ўвагу на тое, што патроны былі нераспакаваныя. Шмат засталося запакаваных. Не было спецыяльных торбаў, у якіх мог бы трымаць патроны. Паводле вас, ёсць недакладнасці ці сапраўды выглядае так, як 18-гадовы хлопец прыйшоў у школу і пазабіваў навучэнцаў і настаўнікаў?

Уся сітуацыя, як і профіль масавага забойцы, адназначна кажа, што гэта тып актыўнага забойцы. Я б не шукаў тут натхнення ці ўдзелу трэціх асобаў. Адзіная недакладнасць, пра якую можна разважаць, – гэта тое, што мужчына дзеяў механічна. Некаторыя эксперты кажуць, што дзеяў так, нібыта прайшоў вайсковы курс. Можна гэта патлумачыць: ягоная рэакцыя была вынікам таго, што ён рыхтаваўся да гэтага, цікавіўся праблематыкаю. Магчыма, даведаемся пра тое, што ён быў пад уплывам нейкіх сродкаў, якія стымулявалі ягоныя паводзіны. Псіхаактыўныя сродкі, якія падштурхнулі яго яшчэ больш да дзеяння.

Злачынца ў Керчы знаходзіць зброю. А чым абароніцца законапаслухмяны беларус?

Калі паглядзець на гэтую сітуацыю шырэй. Яна адбылася ў Крыме, які акупаваны Расеяй. У Крыме дзее маса расейскіх спецслужбаў, якія назіраюць за тым, што там адбываецца. Ці гэта азначае, што службы аказаліся малаэфектыўныя? Ці гэта прыклад самотнага воўка, што фактычна кожны можа нешта такое зрабіць?

Гэта паказвае, што ніводная тэрыторыя, ніводнае грамадства не можа пазбегнуць замаху ды ідэалагічнага забойства, тэрарыстычнага акту. Ніводнае грамадства не можа абараніцца, нават такое, за якім моцна назіраюць. Гэтыя службы назіраюць за тымі, хто можа праяўляць экстрэмісцкі характар і пагражаць нейкім чынам. Мяне ўвесь час непакоіць гэтая агнястрэльная зброя. Звярніце ўвагу, ці палітыка РФ не скіраваная на тое, каб фактычна кожная асоба, якая жыве ў Крыме, якой споўнілася 18 гадоў і якая хоча атрымаць агняпальную зброю, можа яе атрымаць. Ці яны не хочуць узброіць крымскае грамадства, каб выкарыстаць яго падчас дэстабілізацыі ў гэтым рэгіёне?

Ці могуць улады Расеі выкарыстаць гэтую сітуацыю, каб павысіць узровень страху ў грамадстве?

Сітуацыя, якая з майго пункту гледжання, сітуацыя з тыповым профілем актыўнага забойцы, ужо палітычна выкарыстоўваецца РФ. Не будзем сябе падманваць, бо ўкраінскім бокам таксама. Украінскі бок ужо абвінавачвае Расею ў тым, што расейскія ўлады панізілі маральны дух жыхароў Крыму ў выніку акупацыі. Расейцы ж шукаюць у гэтым экстрэмізм. І пад гэтым прыкрыццём яны, вядома, могуць пачаць нейкія дзеянні, якія прывядуць да таго, што яны будуць больш і глыбей назіраць за грамадствам. Гэтая сітуацыя для іх карысная. Яна дазваляе ім з большым ціскам падысці да розных грамадскіх групаў на тэрыторыі Крыму, а яны незадаволеныя акупацыяй.

Трагедыю ў Керчы Расея можа выкарыстаць у інфармацыйнай вайне

Дадам толькі, што ўкраінскі міністр замежных справаў абвінаваціў Расею ў гэтай трагедыі.

Сюжэт паказалі ў праграме «Прасвет» з Алінаю Коўшык:

Глядзіце таксама:

Канстантынопальскі патрыярх – галава беларускай царквы. Пакуль няма свайго

Апаненты Пашыньяна дэмаралізаваныя

Глядзі таксама
Каментары