«Паўночную плынь – 2» пачалі будаваць у водах Фінляндыі


Найбуйнейшае ў свеце судна «Pioneering Spirit», якое пракладвае трубы, распачало ўкладку газаправоду «Паўночная плынь – 2» у эканамічнай зоне Фінляндыі, паведамляе праектная кампанія «Nord Stream 2 AG».

«Паўночная плынь – 2» (англ. «Nord Stream 2») – магістральны газаправод з Расеі ў Нямеччыну праз Балтыйскае мора даўжынёй звыш 1200 км.

«Pioneering Spirit» працягне ўкладку газаправоду ўслед за суднам «Solitaire», якое працуе ў Фінляндыі з верасня. «Solitaire» будзе працаваць у паўднёвай частцы выключнай эканамічнай зоны Швецыі, дзе цягам бліжэйшых месяцаў паўстане 510-кіламетровы ўчастак газаправоду.

Ужо змантавана каля 370 км «Паўночнай плыні – 2».

Кампанія «Nord Stream 2» атрымала неабходныя дазволы на будаўніцтва газаправоду ў чатырох з пяці краінаў, піша interfax.ru.

Hавiны
Матэўш Маравецкі: Газаправод «Паўночная плынь – 2» – новая расейская гібрыдная зброя
2018.05.28 14:02

Сёлета вядомая расейская журналістка і публіцыст Юлія Латыніна напісала артыкул для «Новой газеты», у якім выказала меркаванне, што «Паўночную плынь – 2» Крэмль можа выкарыстаць дзеля анексіі Беларусі.

Hавiны
Палата прадстаўнікоў ЗША заклікае Еўропу да байкоту «Паўночнай плыні-2»
2018.12.12 09:28

ЮВ, belsat.eu, паводле interfax.ru

Стужка навінаў