Парламент Ізраілю прыняў рашэнне пра самароспуск


Кнесет (парламент) Ізраілю 26 снежня ў трох чытаннях прыняў закон пра самароспуск. У фінальным чытанні такое рашэнне падтрымалі 102 дэпутаты з 120, двое выказаліся супраць.

На галасаванні таксама была зацверджана і дата датэрміновых выбараў – яны адбудуцца 9 красавіка 2019 году, паведамляе прэс-служба парламента. Па выніках выбараў будзе сфармаваны новы ўрад і прызначаны новы прэм’ер-міністр.

З 2 студзеня Кнесет сыдзе на так званыя перадвыбарчыя вакацыі. Урад Бэньяміна Нэтаньягу працягне працу да фармавання новага кабінета.

Правесці датэрміновыя выбары раней заклікаў былы міністр абароны Ізраіля Авігдар Ліберман, які сышоў у адстаўку ў лістападзе. Пасля сыходу Лібермана яго партыя «Наш дом Ізраіль» пакінула кіруючую кааліцыю, што скараціла яе да 61 мандата з 120.

Hавiны
Міністр абароны Ізраілю сышоў у адстаўку
2018.11.14 13:48

Прэмʼер не пазбавіўся падтрымкі парламенцкай большасці, але таксама казаў пра неабходнасць датэрміновых выбараў. Нэтаньягу жадае павялічыць колькасць месцаў у кааліцыі і пацвердзіць свой рэйтынг, які мог пахіснуцца расследаванне ў дачыненні да яго паводле абвінавачванняў у карупцыі і перавышэнні паўнамоцтваў.

Hавiны
Ізраіль рыхтуецца да актыўных вайсковых дзеянняў у Сірыі пасля сыходу ЗША
2018.12.23 18:03

СК, belsat.eu, паводле rbc.ru

Стужка навінаў