Міністр абароны Ізраілю сышоў у адстаўку


Фота: Ammar Awad / REUTERS / FORUM

Авігдор Лібэрман падчас спецыяльнага выступу для прэсы паведаміў, што сыходзіць са сваёй пасады. Прычына такога кроку – рознагалоссі ва ўрадзе адносна сітуацыі ў сектары Газа. Міністр абароны выступае супраць перамір’я з «Хамасам» і крытыкуе такі крок ураду.

Лібэрман яшчэ тыдзень таму заклікаў узмацніць жорсткасць дзеянняў супраць «Хамасу».

«З пункту погляду бяспекі, мы павінны былі завяршыць нашы дзеянні ў сектары Газа. Той удар, які мы нанеслі па інфраструктуры тэрору ў Газе, на мой погляд, быў недастатковым. Калі б я застаўся на пасадзе міністра абароны, то не ведаю, як бы я глядзеў у вочы жыхароў поўдня Ізраілю», – адзначыў Авігдор Лібэрман у выступе, які транслявалі ўсе асноўныя тэлеканалы краіны.

Лібэрман таксама заявіў, што «у апошнія месяцы мы [Ізраіль] вядзем вельмі няправільную палітыку». Ён выказаўся таксама за хуткае правядзенне датэрміновых парламенцкіх выбараў.

Баевікі з сектару Газа выпусцілі 460 ракет па Ізраілю

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары