Баевікі з сектару Газа выпусцілі 460 ракет па Ізраілю


Групоўкі ХАМАС і «Ісламскі джыхад» выпусцілі з сектара Газа 460 ракет і мін па тэрыторыі Ізраіля. У выніку адзін чалавек загінуў.

Пра гэта паведамляе The Times of Israel са спасылкай на Армію абароны Ізраілю.

Больш за сто ракет былі перахопленыя сістэмай «Жалезны купал», астатнія ўпалі ў пустэльнай мясцовасці. У адказ ізраільцяне 160 атакавалі сектар Газа: там сем загінулых.

Увечары 13 лістапада прадстаўнікі ХАМАС заявілі, што пры пасярэдніцтве Егіпта дасягнулі дамоўленасці аб перамір’і з Ізраілем, перадае «Аль-Джазіра». У Ізраілі гэтую інфармацыю афіцыйна не пацвердзілі. Па словах крыніцы The Times of Israel, Ізраіль «пакідае за сабой права дзейнічаць» у залежнасці ад падзей на месцы.

Разам з тым, шэраг прадстаўнікоў ізраільскіх чыноўнікаў, у тым ліку міністра абароны Авігдора Лібермана, заявілі, што яны не падтрымліваюць перамірʼе.

Групоўкі баевікоў, якія кантралююць сектар Газа, пачалі ракетныя абстрэлы Ізраіля 12 лістапада пасля ізраільскай спецаперацыі ў Газе, у выніку якой быў забіты палявы камандзір ХАМАС.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў