Затрыманую амапаўцамі журналістку «Белсату» Кацярыну Андрэеву этапавалі ў жодзінскую турму, паведамляюць родныя журналісткі.
Кацярыну Андрэеву перавялі ў Жодзінскую турму. Ці тое ж адбылося з Дар’яй Чульцовай пакуль невядома. Але ў ІЧУ на Акрэсціна яе ўжо няма.
Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову затрымалі 15 лістапада падчас стрыму з плошчы Пераменаў. Журналісткам прысудзілі адміністрацыйны арышт, а таксама высунулі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 342 КК «Арганізацыя і падрыхтаванне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Вядома, што ў дачыненні да Кацярыны прымянілі меру стрымання – два месяцы арышту.
Дар’і Чульцовай і Кацярыне Андрэевай пагражае да трох гадоў зняволення толькі за тое, што яны сумленна выконвалі сваю працу.
СК belsat.eu