У Менску ды іншых гарадах краіны ад раніцы жыхары выйшлі на акцыі салідарнасці. Жанчыны з кветкамі становяцца ў ланцуг. Кіроўцы наўмысна едуць вельмі павольна і сігналяць.
24:20 Чэмпіянат свету па хакеі 2021 пройдзе без Беларусі. Латвія адмаўляецца праводзіць чэмпіянат сумесна з Беларуссю. «Цяпер я не бачу, як мы як краіна можам зладзіць чэмпіянат разам з Беларуссю», – сказаў прэм’ер Латвіі Карыньш.
23:50 З ЦІП на Акрэсціна пачалі выпускаць людзей. Валанцёры просяць людзей пад’язджаць на машынах, каб развезці людзей па дамах. Затрыманыя выходзяць без дакументаў, тэлефонаў, грошаў.
23:10 Ва Уруччы людзі амаль разышліся. З’явіліся чуткі, што АМАП у дварах. Засталося чалавек 50, частка пратэстоўцаў плануе ісці на Акрэсціна
22:50 Праспект Дзяржынскага цяпер. Фота даслалі чытачы Belsat.eu.
22:15 Каменная горка: каля 1 тысячы пратэстоўцаў, з дамоў машуць ліхтарыкамі, скандуюць «Жыве Беларусь!»
21:40 «Нам не патрэбна бойка. Не патрэбная вайна», – сказала старшыня Савету Рэспублікі Наталля Качанава. Яе цытуе ТГ-канал «Пул первого».
«Прэзідэнт пачуў меркаванне працоўных калектываў і даручыў разабрацца па ўсіх фактах затрыманняў, якія адбыліся ў апошнія дні, і цяпер ідзе інтэнсіўная праца ў гэтым кірунку. Ужо на вечар сённяшняга дня адпушчаныя больш за тысячу чалавек пад абавязак няўдзелу ў несанкцыянаваных мерапрыемствах, а непаўналетнія перададзены пад распіскі бацькам», – кажа Качанава.
21:34 «Я заўсёды супраць любога гвалту над журналістамі! Я за тое, каб усё асвятлялася цывілізавана. Але гэта не азначае, што трэба залезці паміж двума бакамі і падстаўляцца. Не лезьце ў самае пекла!» – сказаў міністр МУС Юры Караеў у эфіры тэлеканалу АНТ.
21:30 Пушкінская: людзі ўключылі ліхтары, скандуюць «Лукашэнка сыходзь». Паводле нашага карэспандэнта на Пушкінскай цяпер каля 3 тыс. чалавек. Частка пратэстоўцаў выйшлі на дарогу, літаральна на 5 хвілінаў, але пасля вярнуліся на тратуар. Затрымання няма. АМАПу таксама няма.
21:00 У Жодзіна перад будынкам Жодзінскага гарвыканкаму сабраўся натоўп У кіраўніка выканкаму патрабуюць сумленнага падліку галасоў, а таксама вызваліць усіх, хто знаходзіцца ў Жодзінскім СІЗА. Пасля таго, як у мэра Жодзіна спыталі, ці гатовы ён скласці паўнамоцтвы, ён сыйшоў. Натоўп скандуе “Мэр, сыходзь!”
20:21 Журналістаў “Белсату” Алену Дубовік і Віталя Дубіка выпусцілі з ЦІП на Акрэсціна.
20:44 На Пушкінскай болей за тысячу чалавек. АМАПу няма, сувязі таксама, перадае наш карэспандэнт.
20:38 Ва Уруччы былі сёння вось такія плакаты.
20:20 А вось што сёння было на Нямізе, літаральна хвілінаў 15-20 таму.
20:10 Выйшлі на мірны пікет жыхары мікрараёну Серабранка.
19:50 Ланцугі на кожнай станцыі метро ад Уручча да Якуба Коласа ўключна.
Стала вядома імя і прозвішча хлопца, які загінуў на Пушкінскай 10 жніўня. Гэта Аляксандр Тарайкоўскі. Сям’я даведалася пра гэта ад журналістаў 12 жніўня.
Вярхоўны суд апублікаваў спіс асуджаных 11 жніўня ў Менску. У спісе 500 чалавек. Толькі за адзін дзень. Спраўдзіць можна тут.
У Бабруйску лекары выйшлі на пікет, каля больніцы хуткай дапамогі стаяць.
Супрацоўнікі Беларускай чыгунцы далучыліся да акцыі салідарнасці. Пра гэта паведамляе Тэлеграм-канал «Выборы відішь?» А 18-ай яны па ўсёй краіне ўсе цягнікі пачалі сігналіць.
З 14 па 17 жніўня адмененыя ўсе футбольныя матчы ў краіне.
Бацькі, якія стаяць пад Акрэсціна, і чакаюць інфармацыю пра сваіх родных, кажуць, што будуць браць СІЗА штурмам, бо не памятаюць такіх стогнаў і крыкаў, якія даносяцца з ізалятару.
«Мне сорамна за дзеянні некаторых нашых супрацоўнікаў. Але ў нас не было іншага выбару. Мы разбяромся. Я вам абяцаю», – заявіў Вадзім Сіняўскі, кіраўнік УУС Гарадзенскага аблвыканкаму.
На Горадня Азот таксама выйшлі людзі на пратэст.
Уздоўж праспекту Дзяржынскага выстраіліся людзі ў мірны ланцуг салідарнасці.
А 16:35 каля нацыянальнай бібліятэкі ДАІ перакрыла праспект Незалежнасці ў бок цэнтру, паведамляюць нашыя карэспандэнты.
Кранальнае фота са Стоўбцаў: бабуля выйшла са сваім крэслам, каб таксама паўдзельнічаць у ланцугу салідарнасці.
А 15-ай гадзіне прадстаўнікі большасці еўрапейскіх амбасадаў прыехалі на Пушкінскую, каб ускласці кветкі на месцы гібелі пратэстоўца. Людзі навокал скандуюць «Дзякуй»!
Жывыя ланцугі выстройваюцца па ўсёй сталіцы. Людзі частуюць пратэстоўцаў кавай і піццай.
Людзі з кветкамі ўздоўж усіх цэнтральных вуліц.
Калона на праспекце Незалежнасці сабрала каля 1,5 тысячы людзей. Мітынгоўцы ідуць ад ЦУМА у бок цырку з узнятымi рукамi, з кветкамi, з белымi i чырвонымi балонiкамi.
Частка пратэстоўцаў каля галоўнага офісу дзяржаўнага тэлеканалу ОНТ.
Акцыі салідарнасці праходзяць у Горадні.
Палітычны аглядальнік Арцём Шрайбман піша, што з усёй краіны ідуць паведамленні пра забастоўкі з палітычнымі патрабаваннямі. Гэта можа быць фіналам.
Тысячы працаўнікоў «Белаз» скандуюць «Сыходзь!»
Акторы Гарадзенскага абласнога драматычнага тэатру падпісалі зварот з апратэставаннем вынікаў выбараў.
Telegram-каналы паведамляюць, што парцаўнікі «Белаз» спынілі працу і выйшлі на забастоўку.
Каля будынку БТ таксама акцыя. Жанчыны стаяць тут з плакатамі.
Жаночы ланцугу на Камароўскім рынку складае прыкладна каля 300 чалавек. «Еўрарадыё» паведамляе, што атмасфера такая ж, як і была падчас збору подпісаў за Ціханоўскую.
Да акцыі салідарнасці і пратэсту далучаюцца іншыя гарады краіны. Ланцуг неабыякавых з’явіўся ў Берасці.
Калектыў «Гроднажылбуда» звярнуўся ў адкрытым зваротам з нязгодай з вынікамі выбараў. Працаўнікі не выйшлі на працу.
З апратэставаннем вынікаў выбараў звярнуўся і калектыў абласнога драматычнага тэатру. Выкладчыкі Гарадзенскага медуніверсітэту запланавалі выхад на пратэст а 15 гадзіне.
На Лагойскім тракце дзясяткі жанчын у ланцугу салідарнасці.
Кіроўцы па праспекце рухаюцца з хуткасцю 20-30 кіламетраў на гадзіну. Многія сігналяць на знак салідарнасці.
«Прыйшла сюды дзеля салідарнасці з людзьмі і справядлівасці. Бо хочацца пераменаў! І чакаю калі Лукашэнка нарэшце скажа хоць слова пра гэтыя выбары», – распавяла «Белсату» ўдзельніца ланцуга.
«Выйшла супраць гвалту, бо нельга біць мірных людзей. Што ж яны робяць? Забіваюць нашых дзяцей! Так нельга, проста нельга», – казала са слязьмі на вачах адна з лекараў.
Па праспекце ў бок ЦУМа ідзе жаночы ланцуг.
Каля 1 гарадской клінічнай больніцы таксама з’явіўся ў ланцуг салідарнасці.
У цэнтр Менску выехала калона аўтазакаў. Карэспандэнт «Белсату» паведамляе, што калона спецтэхнікі едзе з боку Уручча.
На Пушкінскайскай сабраліся каля 150 чалавек. На Кунцаўшчыне сабралася калона, якая збіраецца на Нямігу.
Людзі сталі ў ланцуг на Кунцаўшчыне. Таксама медыкі 1-й гарадской больніцы Менску становяцца ў жывы ланцуг.
Акцыя распачалася і на Акадэміі навук. Дзяўчыны з кветкамі стаяць ля метро на Каменнай горцы, на праспекце Дзяржынскага, і ў цэнтры – на праспекце Незалежнасці – каля кінатэатра «Кастрычнік».