Паводле прадстаўленага бюджэту ўжо другі год запар расходы вырастуць, а даходы знізяцца. Падрабязней з бюджэтам можна азнаёміцца на старонцы Мінфіну.
Паводле закону памер бюджэту на 2021 год складзе Br 27 350 513 330. Пры гэтым даходы мусяць скласці толькі Br 23 303 568 163. Чакны дэфіцыт – Br 4 млрд, прычым сёлета гэтая лічба была паводле папярэдніх ацэнак Br 1 млн, а напрыканцы году выйшла Br 2,5 млн.
Мінфін чакае скарачэння паступлення падатку на прыбытак на 40% у параўнанні з першапачатковымі чаканнямі на 2020 год (Br 983 млн), а вось паступлення ад ПДВ вырастуць на 13% – да 10,4 рублёў. Даходы ад акцыяў чакаюцца, што скароцяцца больш чым у 2 разы – да 1 млрд рублёў.
У 2021 годзе плануецца рэзкі, на 30% (да 1,7 млрд рублёў), рост выдаткаў рэспубліканскага бюджэту на ахову здароўя. Пры гэтым выдаткі на нацыянальную абарону вырастуць на 10,8% – да 1,463 мільярда рублёў, а выдаткі на СМІ і зусім скароцяцца на 4,9% – да 156 млн рублёў.
Рэзка вырастуць расходы на медыцыну – адразу на траціну, да Br 1,7 млрд. Але на сілавікоў усё роўна выдаткуюць болей – Br 2,7 млрд.
А расходы на дзяржаўныя СМІ акурат зменьшацца – да Br 156 млн.
КТ belsat.eu