Студэнты БДУ правялі акцыю салідарнасці з затрыманай КДБ студэнткай механіка-матэматычнага факультэта Таццянай Якельчык.
27 лістапада да Таццяны Якельчык ператрусам прыйшлі з КДБ, пасля чаго яе павезлі на допыт, паведамлялі студэнцкія тэлеграм-каналы.
Раней студэнт мехмату Ілля Трахтэнберг быў прызнаны палітычным зняволеным, ён таксама застаецца за кратамі.
12 лістапада рэпрэсіўныя органы затрымалі лідараў і актывістаў Задзіночання беларускіх студэнтаў, у кватэрах сябраў аб’яднання ды ў офісе арганізацыі адбыліся ператрусы.
Сярод тых, хто патрапіў пад рэпрэсіі: Ксенія Сырамалот, Алана Гебрэмарыям, Ягор Канецкі, Яна Арабейка і Кася Будзько. Алана Гебрэмарыям, актывістка ЗБС і сябра Каардынацыйнай рады па ўрэгуляванні палітычнага крызісу ў Беларусі, прадстаўніца экс-кандыдаткі на пасаду прэзідэнта краіны Святланы Ціханоўскайу справах моладзі і студэнтаў, прызнаная падазраванай у крымінальнай справе і знаходзіцца ў турме КДБ.
АА belsat.eu
Тры беларускія журналісткі ўтрымліваюцца цяпер за кратамі і маюць абвінавачванні паводле крымінальных артыкулаў: Кацярына Андрэева(«Белсат»), Дарʼя Чульцова («Белсат»), Кацярына Барысевіч (TUT.BY).
Адным з моцных спосабаў падтрымаць дзеўчын можа стаць ваш ліст да іх.
Кацярына Андрэева (Бахвалава): 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.
Дарʼя Чульцова: 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.
Кацярына Барысевіч: СІЗА № 1, 220030 г. Менск, вул. Валадарскага, д. 2.
Не забудзьцеся ўкласці ў ліст пусты канверт, каб дзеўчыны маглі вам адказаць. Дзякуем за вашую неабыякавасць!