Святлана Ціханоўская і Наталля Пінчук выступілі на Саміце за дэмакратыю, які арганізоўвае Белы дом пад патранатам Джо Байдэна. Прадстаўніцы Беларусі распавялі пра сітуацыю ў нашай краіне і барацьбу за дэмакратыю.
На запрашэнне прэзідэнта ЗША Джо Байдэна Святлана Ціханоўская разам з Наталляй Пінчук узялі ўдзел у Саміце за дэмакратыю, які Белы дом арганізоўвае другі раз.
Абраная прэзідэнтка Беларусі распавяла, што беларусы засвоілі цяжкі ўрок, што свабода не даецца проста так, таксама як і незалежнасць не гарантаваная назаўжды. Гэтыя каштоўнасці патрабуюць мужнасці, адказнасці і самаахвярнасці.
«Беларусь шмат гадоў была сляпой плямай для Еўропы. Нягледзячы на мірную барацьбу супраць дыктатуры многіх адважных людзей, у тым ліку і майго мужа Алеся. У 2020 годзе вобраз Беларусі змяніўся. Дыктатуры кінула выклік жанчына. Святлана не збіралася ісці ў палітыку. Але калі яе муж вырашыў балатавацца ў прэзідэнты і быў арыштаваны, яна выстаяла мужна на сваім месцы. Улады не ўспрынялі яе сур’ёзна і заплацілі высокі кошт. Выбары выйграла Святлана. Рэжым не прыняў волю народа, а пры падтрымцы Масквы пачаў тэрарызаваць беларусаў», – распавяла Наталля Пінчук
Святлана Ціханоўская дадала, што пасля разгону мірных пратэстоўцаў у 2020 годзе рэжым адчуў сябе беспакараным, і стаў пагрозай для ўсяго рэгіёну: захапілі рэйс «Ryanair», зладзілі міграцыйны крызіс і ў выніку ўцягнулі нашу краіну ў крывавую вайну Расеі супраць Украіны.
Беларуская лідарка дадала, што лёсы Украіны і Беларусі пераплецены. Вайне ў Еўропе не будзе канца, пакуль наш агульны вораг, тыраны Масквы і Менску не будуць пераможаныя.
Алена Аляксандрава belsat.eu