У гомельскія шпіталі працягваюць паступаць параненыя і забітыя расейскія вайскоўцы


Гомельскія медыкі паведамляюць, што ў больніцы рэгіёну прывозяць шмат параненых расейскіх вайскоўцаў. Пры гэтым у шпіталях шмат забітых, а з гомельскіх дактароў фармуюць мабільныя брыгады для дапамогі медыкам з Расеі, піша выданне «Флагшток».

Паводле лекараў з Гомля, Мазырская цэнтральная раённая больніца стала асноўнай базай для надання меддапамогі параненым вайскоўцам з Расеі. Прычым медперсанал прывезлі з Расеі, але расейскія лекары не спраўляюцца з колькасцю параненых. У сувязі з гэтым фармуюцца мабільныя групы з беларускіх хірургаў і анестэзіёлагаў для дапамогі расейскім дактарам.

Напярэдадні чытачы «Белсату» распавядалі, што параненых вайскоўцаў з Расеі вязуць таксама ў Рэспубліканскі цэнтр радыяцыйнай медыцыны. Тут, паводле медыяў, было каля 300 вайскоўцаў.

Медыкі кажуць, што даволі шмат памерлых, якія вязуць у морг больніцы № 3.

«Настроі ў многіх лекараў такія: ці ў лес, ці ў турму, ці на плошчу, але не ў мабільную групу для дапамогі захопнікам», – піша выданне «Флагшток».

Узброеныя сілы Украіны паведамляюць, што з 24 лютага забілі больш за 5 тысячаў нападнікаў. Але гэтая лічба патрабуе ўдакладнення, паколькі афіцыйна Мінабароны Расеі не агучвае стратаў у вайне.

Hавiны
У Гомельскіх шпіталях лечаць параненых падчас нападу на Украіну расейскіх вайскоўцаў
2022.02.27 14:30

РК belsat.eu

Стужка навінаў