У Жодзіне суд над затрыманымі ў лазні не адбыўся. Людзей адпусцілі і сказалі чакаць новую позву, паведамляе карэспандэнт «Белсату».
24 красавіка ў Жодзіне амапаўцы ўварваліся на тэрыторыю прыватнай лазні і затрымалі 22 чалавекі, якія адпачывалі там.
Затрыманых абвінавацілі ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, хоць ніякай сімволікі з сабой у людзей не было. У ГАУС склалі пратаколы аб адміністратыўным правапарушэнні, у тым ліку і на гаспадара лазні і ягонага сына.
7 мужчынаў і 1 жанчыну пакінулі ў ізалятары часовага ўтрымання, астатніх адпусцілі да суда. Сёння затрыманых меліся судзіць, аднак матэрыялы справаў пакуль не трапілі ў суд. Людзей адпусціў, але сказалі чакаць новую позву. Іх выклічуць, калі матэрыялы прывязуць і размяркуюць па суддзях.
СК belsat.eu