ГУБАЗіК завёў крымінальную справу супраць байцоў батальёну Каліноўскага


Намеснік начальніка ГУБАЗіК МУС Беларусі Міхаіл Бедункевіч паведаміў, што сілавікам вядомыя дадзеныя 50 асобаў, якія ваююць у батальёне імя Кастуся Каліноўскага ва Украіне. На іх завялі крымінальную справу аб саўдзеле ва ўзброеным канфлікце на тэрыторыі замежнай дзяржавы.

Намеснік начальніка ГУБАЗіК МУС Беларусі Міхаіл Бедункевіч.
Фота: ГУБАЗ/Telegram

ГУБАЗіК узаемадзейнічае з расейскімі сілавікамі ў абмене звесткамі пра беларусаў, якія ваююць у батальёне Кастуся Каліноўскага, і інфармацыяй пра месцы іхнага знаходжання.

«Гэтым асобам дадзеная прававая ацэнка, распачатая справа аб саўдзеле ва ўзброеным канфлікце на тэрыторыі замежнай дзяржавы, артыкул 361-3. Мы іх усіх ведаем. Іх чакае ў Рэспубліцы Беларусь – у выпадку вяртання – крымінальная адказнасць», – заявіў Бедункевіч у эфіры тэлеканалу СТВ.

Батальён беларускіх добраахвотнікаў імя Каліноўскага 25 сакавіка ўвайшоў у склад Збройных сілаў Украіны.

ГГ belsat.eu

Стужка навінаў