Праваабаронцы паведамляюць, што на выбарчых участках сілавікі затрымліваюць людзей, якія пасля 14-й гадзіны сабраліся, каб выказаць свой пратэст. Раней з заклікам сабрацца на выбарчых участках да беларусаў звярнуліся Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, «BYPOL».
Чытачы «Белсату» паведамляюць, што сілавікі разганяюць людзей, якія збіраюцца каля выбарчых участкаў. Праваабаронцам вядомыя дзясяткі фактаў затрыманняў па ўсёй краіне.
Найбольш затрыманых цяпер у сталіцы. Сілавікі хапаюць людзей у Баранавічах, Жодзіне, Магілёве, Горадні, Бабруйску і іншых гарадах.
АЯ belsat.eu