«Лягчэй і спакайней вакол нас не стала». Лукашэнка патлумачыў, нашто яму ў Канстытуцыі УНС


Усебеларускі народны сход. Крыніца: president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні 25 лістапада заявіў пра неабходнасць замацаваць у Канстытуцыі статус Усебеларускага народнага сходу. Пра гэта паведамляе БелТА.

«Ён проста просіцца ў Канстытуцыю», – сказаў Лукашэнка, сказаўшы, што новую Канстытуцыю піша не пад сябе.

Пры гэтым, паводле яго, Беларусь застанецца прэзідэнцкай рэспублікай.

«Усё будзе залежаць ад таго, які прэзідэнт прыйдзе на змену гэтаму прэзідэнту. Таму мы падстрахоўваемся Усебеларускім народным сходам. Вы бачыце, што лягчэй і спакайней вакол нас не стала», – заявіў Лукашэнка.

Пры гэтым даты рэферэндуму адносна зменаў Канстытуцыі дагэтуль няма.

Hавiны
Лукашэнка хоча сысці па-казахску
2021.11.13 17:34

Нагадаем, што Лукашэнка мяркуе паводле новай Канстытуцыі забраць у прэзідэнта і перадаць УНС функцыі фармавання Канстытуцыйнага суда, прызначэння старшыні Вярхоўнага Суда, пытанні абвяшчэння вайны і міру, імпічменту, адпраўлення вайскоўцаў за межы Беларусі, фармавання Цэнтральнай выбарчай камісіі. Мажліва, гэта не поўны спіс паўнамоцтваў.

Такім чынам, значная частка ўлады ў краіне такім чынам мае перайсці да УНС.

Hавiны
Дэмакратычныя сілы прапанавалі беларусам стратэгію на рэферэндум
2021.11.20 12:32

МГ belsat.eu

Стужка навінаў