«McDonald's» перадумаў касаваць ранішняе меню. Але ў бургерах будуць іншыя катлеты


На мінулым тыдні «McDonald’s» абвясціў, што сняданкаў у іх больш не будзе. Тлумачылася гэта «абмежаваннямі ў ланцужку даставак». Але, як стала вядома «Белсату», ранішняе меню ўсё-ткі застанецца, але ў бургерах заменяць катлеты.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: hrodna.life

У сераду на мінулым тыдні «McDonald’s» паведаміў, што з меню знікнуць адразу 14 прадуктаў ранішняга меню: усе «МакМафіны» і «МакТосты», амлет і бульбяныя аладкі. Афіцыйная прычына – «абмежаванні ў ланцужку даставак». Паведамлялі таксама, што гэта часова, сняданкі будуць знікаць паступова, калі ў рэстаранах паціху скончацца запасы інгрэдыентаў. Пры гэтым не ўдакладнялі, з якімі прадуктамі ўзніклі праблемы, якія менавіта складанасці сталіся прычынаю зменаў і калі сняданкі вернуцца.

Тым часам паведамленне пра касаванне ранішняга меню выдалілі з сайту «McDonald’s» (дасяжнае ў кэшы «Google»). І, як стала вядома «Белсату», кампанія ўсё ж адмовілася ад сваіх планаў: сняданкі застануцца. Што праўда, у «МакМафінах» замест свіных катлетаў будуць ялавічныя. Абноўленыя бургеры з’явяцца ў рэстаранах найбліжэйшымі днямі.

Чаму ўзніклі складанасці з дастаўкаю свіных катлетаў, крыніца «Белсату» не ўдакладніла.

На сайце «McDonald’s» пазначана, што ялавічныя катлеты закупаюцца ў расейскай кампаніі «Марр Руссия», але не паведамляецца, адкуль дастаўляюць свіныя катлеты. У «Марр Руссия» адмовіліся казаць «Белсату», ці забяспечваюць яны гэтым прадуктам беларускі «McDonald’s», хаця ў асартыменце такая пазіцыя ёсць.

Hавiны
Расейскія тураператары запускаюць шоп-туры ў Беларусь па брэндавыя рэчы і карткі беларускіх банкаў
2022.08.19 11:55

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў