96 % беларусаў выступаюць супраць удзелу ў вайне Расеі з Украінаю


Абсалютная большасць беларусаў не падтрымлівае ўдзел беларускіх войскаў у вайне супраць Расеі Украіны. Такія вынікі сацыялагічнага апытання «Chatham House» 5–14 сакавіка 2022 года.

Антываенная акцыя жанчын Беларусі. «Нашыя мужы і сыны патрэбныя міру, а не вайне». Фота даслалі чытачы

Паводле даследавання, 96 % апытаных беларусаў супраць удзелу краіны ў вайне ва Украіне. Пры гэтым паўнавартасны ўдзел Беларусі ў вайне на баку Расеі ўхваляюць толькі 3 %, на баку Украіны – 1 %.

Пасля пачатку вайны беларусам трэба было падтрымаць Расею, але не ўступаць у вайну, заявілі 28 % рэспандэнтаў. За поўны нейтралітэт і вывад замежных войскаў з Беларусі 25 % апытаных. 21 % цяжка сказаць, якую пазіцыю варта заняць.

42 % беларусаў не падабаецца, што расейскія войскі цяпер у краіне. Падтрымліваюць гэта 25 %. Астатнія не вызначыліся. Пры гэтым супраць нарошчвання вайсковай прысутнасці РФ выступаюць нават прыхільнікі Аляксандра Лукашэнкі.

Аналітыка
Як правільна здавацца ў палон – і што яшчэ могуць зрабіць беларусы, каб не ваяваць з Украінаю
2022.03.22 12:20

Удзел Беларусі на баку Расеі прызнаюць 42 %. 39 % прытрымліваюцца думкі, што Беларусь не датычная да вайны. З тым, што Беларусь – краіна-агрэсар, згодныя 22 % апытаных, не згодныя 54 %.

Супраць расейскай агрэсіі ў дачыненні Украіны з беларускай тэрыторыі выступілі 67 % апытаных, а за – толькі 8 %. Таксама 80 % ставяцца да магчымага размяшчэння ядравай зброі ў Беларусі адмоўна ці хутчэй адмоўна.

«Многія з тых, хто глядзіць расейскія СМІ, як дзяржаўныя, так і недзяржаўныя, і беларускія дзяржаўныя медыі, выступаюць за падтрыманне дзеянняў РФ без уступлення ў ваенны канфлікт. Тыя, хто чэрпае інфармацыю з украінскіх СМІ, наадварот, часцей выступаюць за асуджэнне дзеянняў Расеі», – кажуць даследнікі.

Аўдыторыя недзяржаўных беларускіх медыяў падзяляецца на тых, хто выступае за асуджэнне дзеянняў Расеі, і тых, хто выступае за поўны нейтралітэт Беларусі з вывядзеннем замежных войскаў з тэрыторыі краіны.

Hавiны
Літва заявіла, што рыхтуецца прыняць грамадзянаў Беларусі, якія выступаюць супраць вайны ва Украіне
2022.03.19 09:41

ПС belsat.eu

Стужка навінаў