Нягледзячы на поўную зняможанасць, Мікалай Аўтуховіч застаецца ў карцары


Трынаццаты дзень палітвязень трымае сухую галадоўку.

Падчас чарговага судовага паседжання, што адбывалася ў чацвер, Мікалаю Аўтуховічу стала блага. У судзе перапынак да панядзелка.

«Стан Мікалая быў крытычны ўжо ўчора, калі ён не мог сядзець у гэтай пачварнай клетцы на працэсе. У судзе зрабілі перапынак да панядзелка, але, нягледзячы на поўную зняможанасць Мікалая, з карцара яго ўчора не перавялі. Даведаліся пра гэта, калі сёння раніцай не ўзялі перадачы для яго. Адвакату ў медычнай частцы адмовіліся паведамляць праз тэлефон, у якім стане цяпер Мікалай. Ліст, што ён адправіў мне некалькі тыдняў таму ў канверце 1-га класа, дагэтуль з турмы не выйшаў», – распавяла ўчора Святлана Богуш.

Мікалай трымае «сухую» галадоўку з 11 ліпеня. Вязень такім чынам пратэстуе супраць абмежавання яго ў ліставанні.

Артыкулы
Мікалай Аўтуховіч абвясціў сухую галадоўку
2022.07.11 17:23

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў