Беларускі суд прызнаў лагатып «Z» экстрэмісцкім


Лагатып «Z» у Беларусі быў прызнаны экстрэмісцкім яшчэ ў жніўні 2021 года. Увагу на гэта звяртае праваабарончы цэнтр «Вясна».

Яшчэ 13 жніўня 2021 года суд Цэнтральнага раёну Менску прызнаў інфармацыйную прадукцыю і сацсеткі TUT.by «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Паводле гэтага ж рашэння, «экстрэмісцкімі» былі прызнаныя таксама «лагатыпы і лічбавыя знакі «TUT.by» и «Z».

Такое рашэнне суда ёсць у Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Hавiны
З літарай «Z» будуць змагацца нават у Кыргызстане
2022.04.22 09:20

А ў Кыргызстане Дзяржаўны камітэт нацыянальнай бяспекі (ДКНБ) заявіў, што вайсковая форма і касцюмы з сімвалам «Z» «спрыяюць распальванню міжнацыянальнай варожасці».

ПС belsat.eu

Стужка навінаў