Уладзімір Зяленскі хоча вынесці магчымы кампраміс з Масквой на рэферэндум. Расея супраць


Прэзідэнт Украіны ў інтэрв’ю Нацыянальнай грамадскай тэлерадыёкампаніі Украіны паведаміў, што дамоўленасці з Масквой могуць быць вынесеныя на ўсеўкраінскі рэферэндум. Расейскі бок заяўляе, што такое рашэнне толькі зашкодзіць перамовам.

Паводле Уладзіміра Зяленскага, рашэнне адносна кампрамісаў з Расеяй мусіць прымаць украінскі народ.

«Я тлумачыў усім перамоўным групам: калі вы кажаце пра ўсе гэтыя змяненні, і яны могуць быць гістарычнымі, мы нікуды не падзенемся, мы прыйдзем да рэферэндуму. Народ будзе павінен сказаць і даць адказ на тыя ці іншыя фарматы кампрамісаў. А вось якімі яны будуць – гэта ўжо пытанне нашай размовы і разумення паміж Украінай і Расеяй. Таму ў любым выпадку я гатовы пайсці на ўсё, калі я буду ісці разам з нашым народам», – казаў Зяленскі ў інтэрв’ю.

Hавiны
Чацвёрты раўнд перамоваў завяршыўся «тэхнічнай паўзай»
2022.03.14 23:02

Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў у адказ на заяву Зяленскага сказаў, што рэферэндум можа пашкодзіць перамовам паміж Украінай і Расеяй. Маўляў, у суверэннага народу ёсць права на рэферэндум, але не трэба «выносіць дамоўленасці на публіку».

«Але акрамя гэтага ёсць і субстанцыя, якая знаходзіцца на стадыі перамоваў дзвюх дэлегацыяў. Я не магу ўлазіць у дэталі гэтых субстанцыяў, мы перакананыя, што ў дадзены момант вынясенне іх на публіку можа толькі зашкодзіць перамоўнаму працэсу, які і так ідзе нашмат павольней і менш змястоўна, чым нам хацелася б», – сказаў Пяскоў.

Прэс-сакратар Пуціна таксама зазначыў, што не будзе публікаваць дакументаў, у якіх выкладзеная перамоўная пазіцыя Расеі.

Hавiны
Расейскі палітолаг Дзмітрый Арэшкін: Пуціну – канец, а Украіна выстаіць
2022.03.17 18:00

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў