У Гомлі скончылася мука для выпечкі хлеба


Паведамленне пра недахоп мукі ў Гомлі. Крыніца: svaboda.org

На прадпрыемстве «Гомельхлебпрам» няма мукі. Пра гэта паведамляе радыё «Свабода».

«ААТ «Гомельхлебпрам» паведамляе, што ў сувязі з адсутнасцю мукі 21 і 22 лютага прадпрыемства не мае магчымасці выканаць заяўкі на хлебабулачную прадукцыю ў гандлёвую сетку Гомля і вобласці. Просім праінфармаваць гандлёвыя аб’екты пра зрыў паставак 21 і 22 лютага», – напісана ў копіі дакументу, дасланай начальніку ўпраўлення гандлю і паслуг Гомельскага гарвыканкаму.

Адзначаецца, што 21 лютага ў шэрагу крамаў ужо не было свежага хлеба.

Перад выбарамі 9 жніўня 2020 года Аляксандр Лукашэнка тройчы – 25 траўня, 19 і 26 чэрвеня палохаў выбарцаў 1990-мі, казаў, што тады «мукі заставалася на тры дні». Яго выказванні сталі падставай для шматлікіх жартаў.

У склад «Гомельхлебпраму» ўваходзяць тры вытворчасці ў Гомлі, сем хлебазаводаў у Добрушы, Жлобіне, Калінкавічах, Мазыры, Рэчыцы, Рагачове і Светлагорску.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў