Пісьменнік і публіцыст Севярын Квяткоўскі на волі. Пра гэта ён сам напісаў у сваім Facebook.
Севярын Квяткоўскі, якога затрымалі 19 студзеня, цяпер на волі.
«Сябры я ў цэнтры Пінску п’ю каву. Гэта было кіно, цырк, і армейскі анекдот. Зрэшты, смешна да пэўнай мяжы, бо я займеў на сабе крымінальную справу. Аддыхаюся, і пачну распавядаць», – напісаў Севярын Квяткоўскі.
Цягам апошніх 6-ці месяцаў Квяткоўскі быў за межамі Беларусі.
20 студзеня праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі «пакаяльнае» відэа з Севярынам Квяткоўскім. Севярын кажа, што ў 2021 годзе зрабіў перапост роліка, загаловак якога змяшчаў абразу аднаго з берасцейскіх міліцыянтаў.
У міліцэйскім відэа паказалі, як затрымлівалі Севярына Квяткоўскага: узброеныя супрацоўнікі МУС выбілі дзверы ягонай кватэры.
Севярын Квяткоўскі – аўтар кніг «Як стаць беларусам. 100 гісторый», «Фрашкі да пляшкі», «Падарунак для Адэлi», «Каларадская пушча». Вядомы і як публіцыст.
ВК belsat.eu