У Севастопалі зноў страляюць, працуе СПА


Крымскія тэлеграм-каналы паведамляюць, што расейская супрацьпаветраная абарона (СПА) вядзе агонь па беспілотніках у небе над Севастопалем.

У мясцовых каналах з’явіліся відэа начной страляніны. Паведамляецца, што з расейскага боку, імаверна, працуюць ЗРК «Панцыр-С».

Кіраўнік расейскай адміністрацыі Севастопалю Міхаіл Разважаеў прызнаў, што ў горадзе зноў працуе СПА і заклікаў мясцовых жыхароў захоўваць спакой.

Расейскі тэлаграм-канал «Раньше всех. Ну почти» паведамляе, што СПА цяпер працуе не толькі ў Севастопалі, але і па ўсім Крыме.

Таксама ў сеціве зʼявілася відэа з трасы «Таўрыда»: на выездзе з Севастопалю пастаўлены КПП, дзе даглядаюць аўтамабілі, што пакідаюць горад. Імаверна, такім чынам шукаюць украінскіх дыверсантаў.

Раней увечары сведкі паведамілі аб працы СПА над Аленеўкай – яшчэ адным населеным пунктам у Крыме.

Нагадаем, у жніўні Крым пераўтварыўся ў адну з галоўных мішэняў ЗСУ: за апошнія 11 дзён па вайсковых аб’ектах расейскай арміі на паўвыспе была нанесеная серыя ўдараў.

Аналітыка
Чаму ЗСУ наносіць удары па Крыме і чаго чакаць далей?
2022.08.19 19:53

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў