Ці адчулі беларусы палёгку ад увядзення мараторыю на рост цэнаў?


Дзясяткі крымінальных справаў завялі сілавікі па фактах завышэння цэнаў. Генеральная пракуратура запатрабавала ад Следчага камітэту, МУС і КДБ кантраляваць уведзены Лукашэнкам мараторый на рост коштаў і заводзіць крымінальныя справы. Беларусы ж пакуль не асабліва заўважылі, што цэны не растуць, але з трывогаю паведамляюць, што некаторыя прадукты ў крамах набыць стала складана.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.  
Фота: Белсат

У Беларусі сілавікі абвесцілі вайну росту цэнаў. Паводле звестак МУС, аператыўнікі выявілі больш за 70 фактаў завышэння коштаў ува ўсіх рэгіёнах краіны. Згодна з загадам Лукашэнкі, які ўвёў мараторый на рост цэнаў 6 кастрычніка, сілавікі пачалі крымінальныя справы.

Пры гэтым з коштамі змагаюцца таксама і ў Камітэце дзяржаўнага кантролю. Прадстаўнікі ведамства адсправаздачыліся, што ў краіне затрымалі каля 20 асобаў, завялі 34 крымінальныя справы.

У сваю чаргу беларусы не кажуць, што сітуацыя ў краіне нейкім чынам адбілася на гаманцах.

«Цяпер кошты і так проста вялізныя. Тое, што яны нібыта цяпер перасталі расці, не азначае, што стала прасцей разлічваць на месяц свае мізэрныя заробкі. Шмат хто цяпер проста выжывае», – кажуць грамадзяне.

Цэны ў беларускіх крамах. Фота: Белсат
Цэны ў беларускіх крамах. Фота: Белсат
Цэны ў беларускіх крамах. Фота: Белсат
Цэны ў беларускіх крамах. Фота: Белсат

Пакуль у буйных гандлёвых сетках дастаткова прадукцыі. Мяса, гародніна, малочныя вырабы можна набыць без абмежаванняў практычна ў любой краме. Адзінае, з чым сутыкаюцца чытачы «Белсату», – на паліцах шмат якіх крамаў няма ў продажы курыных яек.

«Яйкі сталі дэфіцытам. Даводзіцца заходзіць у некалькі крамаў, каб набыць гэты прадукт. Толькі ў некаторых ёсць на прылаўках яйкі. Але і не дзіва. Згадваецца тут старое выказванне аднаго персанажа, які сварыўся, што калі ўзяўся за малако, то з продажу зніклі яйкі. Вось цяпер узяўся за кошты. Таму і выпадае чакаць, што нешта пачне знікаць», – з трывогай адзначаюць чытачы «Белсату».

Цэны ў беларускіх крамах. Фота: Белсат
Цэны ў беларускіх крамах. Фота: Белсат
Цэны ў беларускіх крамах. Фота: Белсат
Цэны ў беларускіх крамах. Фота: Белсат
Цэны ў беларускіх крамах. Фота: Белсат

Палёгкі ад увядзення мараторыю на рост коштаў беларусы пакуль не адчулі

Пры гэтым чыноўнікі адзначаюць, што забарона на рост коштаў будзе існаваць нейкі час. Лукашэнка анансаваў, што зʼявіцца дакумент, які будзе рэгуляваць сістэму кантролю за коштаўтварэннем, дзеля гэтага створаная адмысловая камісія. Але прапановы ўрадавай камісіі ў справе коштаўтварэння сведчаць, што цалкам адысці ад забароны на рост цэнаў чыноўнікі не збіраюцца.

А словы і пераконванні чыноўнікаў, што яны імкнуцца забяспечыць таварамі за прымальны кошт спажыўцоў, – усяго толькі словы. Бо ў рэчаіснасці прадстаўнікі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю супольна з працаўнікамі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання намагаюцца дагадзіць найперш Лукашэнку. Менавіта гэтак выглядае сустрэча прадстаўнікоў дзяржаўных ведамстваў з кіраўнікамі птушкафабрык і гандлёвых сетак. Міністры распавядалі прадстаўнікам прадпрыемстваў, як трэба гандляваць і якія кошты маюць быць у крамах.

«Так, кошт дзвюх паўтушак, пярэдняй і задняй чацвярцінаў тушкі не павінен перавышаць кошту самой тушкі, а кошт іншых частак тушкі – кошту тушкі, павялічанай на 10 %. На курынае філе ўстаноўленая максімальная раздробная надбаўка, гандлёвая надбаўка (з улікам раздробнай надбаўкі) памерам 15 %», – паведамляе МАРГ.

Эксперты прагназуюць: калі працягнецца такая палітыка ў краіне, то ў крамах можа пачацца дэфіцыт. Гандляры не здолеюць працаваць сабе на шкоду. Шэраг гандлёвых абʼектаў вымушаны будзе зачыніцца. Медыі ўжо цяпер паведамляюць пра банкруцтва буйной гандлёвай сеткі «ПровиантЪ».

Кошты ў беларускіх крамах.
Фота: Белсат

За год, з верасня мінулага года да верасня гэтага, цэны ў Беларусі выраслі ў сярэднім на 17,4 %. У жніўні гэты паказнік быў 17,9 %. Але беларусы лічаць, што насамрэч рэальная інфляцыя адрозніваецца ад афіцыйных лічбаў, бо кошты на шмат якія тавары выраслі нават удвая, а то і болей.

Каментар
Калі вы хочаце так кантраляваць цэны, навошта яны наагул? Эканамістка – аб праекце новай пастановы
2022.10.17 15:07

Мікалай Каткоў belsat.eu

Стужка навінаў