Спікер Галоўнага ўпраўлення выведкі Украіны Андрэй Юсаў заявіў, што ў Беларусь прыбылі ад 500 да 700 наймітаў ПВК Вагнэра. Небяспекі для Украіны найміты не ствараюць, сказаў прадстаўнік ГУВ у эфіры ўкраінскага тэлемарафону.
Паводле Андрэя Юсава, цяпер у Беларусі да 700 наймітаў ПВК Вагнэра. Пагрозы для Украіны гэтыя байцы не нясуць, бо яны заехалі ў Беларусь без зброі і будуць задзеяныя пераважна ў інструктажы вайскоўцаў арміі РБ, а таксама для таго, каб «нерваваць» Польшчу ды іншыя краіны NATO.
Паводле некаторых звестак, у беларускі лагер пад Асіповічамі прыбыло каля 100 адзінак вайсковай тэхнікі ПВК Вагнэра. За наймітамі сочаць таксама і на Захадзе. Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа сказаў, што Літва разам з NATO пастанавіла павялічыць колькасць сілаў выведкі на ўсходняй мяжы.
Алена Аляксандрава belsat.eu