Латушка запрапанаваў Захаду прызнаць рэжым Лукашэнкі тэрарыстычным


Марш герояў
Марш герояў у Менску. 13 верасня 2020 года.
Фота: АВ / Vot Tak TV / Белсат

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка запрапанаваў заходнім краінам прызнаць рэжым Аляксандра Лукашэнкі тэрарыстычным.

Таксама палітык заклікаў стварыць трыбунал для расследавання злачынстваў самаабвешчаных уладаў.

«Штодня ў турмы кідаюць людзей з палітычных матываў, тысячы застаюцца за кратамі, сотні тысячаў – ахвяры палітычных рэпрэсіяў. Рэжым узяў курс на знішчэнне беларускай нацыі. А Еўропа? Еўропа салідарная. Але ці можа салідарнасць быць адзіным дзейным інструментам? Што важнейшае – грошы ці правы чалавека?» – задаўся Павел Латушка рытарычнымі пытаннямі ў інтэрв’ю іспанскаму інфармацыйнаму агенцтву EFE.

Латушка запрапанаваў Захаду прызнаць беларускі рэжым тэрарыстычным і стварыць адмысловы суд, які будзе разглядаць усе злачынствы, учыненыя ўладамі. Для гэтага неабходна будзе мець базу звестак, падобную да той, што ўжо маюць Нямеччына, Данія і Нідэрланды.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў